Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Аляксандар Сасноў: “Лукашэнка аднавіў усё, што хацела ГКЧП”</B>


Радыё Свабода Што чакала б Беларусь у выпадку перамогі путчыстаў? Дэпутат Вярхоўнага Савету і былы міністар працы Рэспублікі Беларусь Аляксандар Сасноў:

(Сасноў: ) “А нічога іншага, акрамя таго, што цяпер ёсьць, тое ж самае, бо ў нас у краіне ГКЧП – гэта Лукашэнка. Вось што чакала былы Савецкі Саюз. Таму што путчысты хацелі вярнуць усё, што было савецкае, камуністычнае і гэтак далей. Пра гэта мала казалі, але на самой справе гэта менавіта так. І вось Лукашэнка ўсё вярнуў. Ён замест ГКЧП у Беларусі усё аднавіў, што хацела ГКЧП”.
XS
SM
MD
LG