Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні сабралася рада непрызнаванага ўладамі СПБ


Радыё Свабода На паседжаньні быў кворум: з 33 удзельнікаў Рады здолелі прыехаць 17, у тым ліку прадстаўнікі Віцебскай, Менскай і Гомельскай абласьцей. Кіраўніка Наваградзкага аддзелу СПБ Войцеха Барадзіна па-за горадам спыніла дзяржаўтаінспэкцыя, і ён ня здолеў прыехаць на пачатак паседжаньня.

Cтаршыня СПБ Анжаліка Борыс падкрэсьліла, што не зважаючы на запалохваньні і рэпрэсіі, Рада сабралася, каб падвесьці вынікі працы за першае паўгодзьдзе. Адзначана, што сябры Саюзу не спынілі сваёй дзейнасьці, сёлета праводзілася нямала культурных і асьветных мерапрыемстваў.

У пятніцу ўвечары міліцыянты ў Горадні затрымалі двух актывістаў СПБ —Мечыслава Яскевіча і Андрэя Пачобута. Да панядзелка яны будуць знаходзіцца ў міліцэйскім ізалятары, а потым іх даставяць у суд. На іх складзены пратакол нібыта за дробнае хуліганства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG