Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Кебіч: ”Вяртаньне назад ніколі не бывае пазытыўным”


Радыё Свабода, Менск Што чакала б Беларусь у выпадку перамогі путчыстаў?

Былы старшыня Савету міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч абяцае згадаць між іншым гэтыя падзеі ў сваёй кнізе “Ружы і церні ўлады”, якая выйдзе пры канцы гэтага году.

Падчас путчу ён быў у адпачынку. Паводле Кебіча, путчыстам не ўдалося б захаваць Савецкага Саюзу, бо ён ужо быў развалены Міхаілам Гарбачовым.

(Кебіч: ) “Нічога б не чакала Беларусь, бо ўсё б засталося так, як было. Ну, калі заклікалі да таго Савецкага Саюзу, Беларусь была б той рэспублікай, якая была ў складзе ранейшага Савецкага Саюзу. Вяртаньне назад ніколі не бывае пазытыўным.

Яны й самі ня ведалі, што яны бяруць на сябе. Іншыя часы былі, людзі ўжо па-іншаму зразумелі жыцьцё. І ніякага вяртаньня ў мінулае ніколі адзін да аднаго не бывае.

У мяне была аднолькавая нянавісьць як да таго гарбачоўскага пэрыяду, гэтак жа й да таго, што спрабавалі зрабіць з Гарбачовым. Адзін разлажыў краіну, а путчысты нічога б не прыўнесьлі новага.

Падчас путчу Беларусь была разнароднай рэспублікай. У яе былі розныя, палярныя сілы, зыход барацьбы якіх яшчэ ня быў ясны. БНФ не захапіла ўлады, а камуністы не трымалі ўлады. Уладу тады трымаў толькі ўрад...

Я быў у адпачынку, і не зварухнулася ніводная зь цягліцаў, я працягваў адпачываць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG