Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі М.Яскевіча і А.Пачобута


Радыё Свабода, Горадня Паводле папярэдніх зьвестак, у Горадні затрымалі Мечыслава Яскевіча і Андрэя Пачобута — актывістаў Саюзу палякаў (на чале з Анжалікай Борыс), якога не прызнаюць улады.

Незадоўга перад гэтым наш карэспандэнт размаўляў па тэлефоне са спадаром Пачобутам, але цяпер у абодвух актывістаў адключаны мабільныя тэлефоны.

Нагадаем, што на заўтрашні дзень у Горадні было прызначана спатканьне кіраўніцтва СПБ на чале з А.Борыс з мэтай абмеркаваць тое, што апошнім часам актывістаў не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў сталі часта выклікаць на допыты.
XS
SM
MD
LG