Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Шушкевіч: “Мы доўга былі б прымусова яшчэ ў СССР”


Радыё Свабода Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч заявіў, што ў выпадку перамогі ГКЧП не была б прынятая Дэклярацыя аб незалежнасьці Беларусі.

(Шушкевіч: ) “Нас чакала тое, да чаго мы дажыліся сёньня. Але, думаю, што гэта быў бы больш жорсткі варыянт, і не выключаю, што ён быў бы больш крывавы. Таму што там былі дзяржаўнікі такога бальшавіцкага кшталту, і сумленьне ў іх было абмежаванае, у такіх, як Янаеў, напрыклад. Там былі прадстаўнікі КДБ, гэта была жорсткая сыстэма імпэршчыкаў расейскіх.

Яны цяпер фактычна ўтварылі партыю ўлады ў Расеі. Так што нас бы чакала тое, да чаго мы дажыліся і можа б даволі доўга былі б прымусова яшчэ ў Савецкім Саюзе.

Яны ішлі на жорсткія захады, але ў іх хэўра была ня вельмі спрытная. І таму, дзякуй Богу, што гэта не адбылося. А так імкненьне было да таго, каб была жорсткая сыстэма, цэнтральна кіраваная эканоміка і гэтак далей. У пэўным сэнсе мы да гэтага дажыліся сёньня”.
XS
SM
MD
LG