Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мінаваньнем” офісу БНФ займаецца ўчастковы


Любоў Лунёва, Менск Кіраўніцтва ўпраўленьня ўнутраных спраў Савецкага раёну Менску даручыла ўчастковаму інспэктару Міхаілу Пруднікаву правесьці расьсьледаваньне інцыдэнту.

16 жніўня невядомыя прымацавалі да дзьвярэй сядзібы БНФ прыстасаваньне, падобнае да бомбы, вокны й дзьверы ўправы запэцкалі смалой, а побач раскідалі ўлёткі з абрэвіятурай незарэгістраванай прафашысцкай арганізацыі РНЕ (Расейскае нацыянальнае адзінства).

Сапёры, выкліканыя на месца здарэньня, высьветлілі: прыстасаваньне ёсьць муляжом, зымітаваным пад сапраўдную бомбу заводзкай вытворчасьці.

Дзеля дасьледаваньня інцыдэнту працавала група экспэртаў-крыміналістаў і опэрупаўнаважаных крымінальнага вышуку.

У міліцыі Савецкага раёну паведамілі, што 26 жніўня, праз 10 дзён пасьля адбытага, сьледзтва ў гэтай справе альбо спыняць, альбо падоўжаць. У разе апошняга рашэньня сьледчыя мусяць вызначыцца, паводле якога артыкулу Крымінальнага кодэксу будуць праводзіць сьледчыя мерапрыемствы.

Гл.таксама

• Фотарэпартаж аб здарэньні ля ўправы партыі БНФ

• Інцыдэнт ля сядзібы БНФ – спроба тэракту?

• Недзяржаўнай газэце “Віцебскі кур’ер” пагражае РНЕ (фота)

• РНЕ даслала ліст з пагрозамі старшыні віцебскай арганізацыі АГП (фота)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG