Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінскі гарсавет адзіны ў Беларусі асудзіў у 91-м путч


Радыё Свабода Пінск быў адзіным горадам у Беларусі, а, магчыма, і ва ўсім тагачасным СССР, дзе гарадзкі савет у часе надзвычайнай сэсіі ўхваліў заяву, у якой путч 19 жніўня 1991 году асуджаўся і быў названы антыканстытуцыйным.

Успамінае тагачасны дэпутат гарадзкога савету Пінску ад дэмакратычных сілаў Віктар Ярашук.

(Ярашук: ) “Сэсія адбылася 20 жніўня. Было вельмі складана. Я памятаю, як напачатку слова ўзяў тагачасны першы сакратар гаркаму партыі Вільчынскі і сказаў, што ўсіх нас трэба пасадзіць у турму, бо мы парушылі дэкрэт №1 ГКЧП, надрукаваўшы заяву ад дэмакратычных сілаў у газэце.

Выказваліся толькі дэпутаты ад дэмакратычнай апазыцыі. Ня ведаю, як гэта здарылася, але большасьць дэпутатаў прагаласавалі за тое, каб прызнаць путч неканстытуцыйным.

Усе перапалохаліся, пачалі некаторыя патрабаваць прагаласаваць, але паўторнага галасаваньня не было. Потым, 21-га, калі ўжо стала вядома, што войскі выводзяць з Масквы, нават тыя дэпутаты, хто баяўся, казалі, што ганарацца тым, што прагаласавалі “за”.
XS
SM
MD
LG