Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Не хаваймася з роднай мовай, песьняй, не хаваймася зь беларускаю кніжкаю і газэтаю!” (1926)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларускія газэты 18 жніўня ў розныя гады

“Сялянская ніва”, 1926 год. Нехта Максім Прынскі піша пра мову:

“Ніхто нас ня можа прымусіць разумець польскую мову, як ня прымусіла калісь маскоўская ўлада Палякоў разумець памаскоўску і кожны Маскаль, што служыў у Польшчы, мусіў навучыцца папольску. Гаварыць пабеларуску трэба ўсюды, як на сяле, так і ў вялікшых мястох нашага краю; дадам, што ў мястох беларускую мову разумеюць усе як Беларусы (хоць бы й вырадкі), так і Жыды. Не хаваймася з роднай мовай, песьняй, не хаваймася зь беларускаю кніжкаю і газэтаю!”

“Чырвоная змена”, 1956 год. Нехта Г.Пузіс, кандыдат філялагічных навук, раіць, як трэба трымаць сябе на людзях:

“Гаспадыня дома павінна апранацца як мага скромна: нядобра, калі яна, нават калі адзначаецца дзень яе нараджэння або гадавіна вяселля, імкнецца прыбрацца ў самую дарагую і прыгожую сукенку. Гаспадыня не павінна “падаўляць” сваім касцюмам і ўпрыгожаннямі гасцей, – наадварот, – сваёй ветлівасцю і скромным адзеннем яна стварае для гасцей абстаноўку прастаты і натуральнасці”.

“Свабода”, 1996 год:

“Ахоўнік прэзыдэнта Лукашэнкі канфіскаваў каля дзвюх тысяч негатываў у фотакарэспандэнта Юрыя Іванова. Кіраўніцтва справамі далучыла іх да сваёй “калекцыі” – збіраецца выдаць фотаальбом пра нашага бацьку. Аўтару фотаздымкаў не толькі нічога не заплацілі, але яшчэ папракнулі, што ён “бясплатна ездзіў у ЗША разам з прэзыдэнтам”… Канфіскацыю фотанегатываў Ю.Іваноў назваў “далікатнай справай” і не захацеў пра яе гаварыць па тэлефоне”.
XS
SM
MD
LG