Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Было сьмешна слухаць, што маем танны газ, бо з Расеяй – браты-славяне!”


Радыё Свабода Падвышэньне коштаў на газ для Беларусі адаб''ецца істотным павелічэньнем плацяжоў за жыльлё. Ці адабьецца гэта на стаўленьні беларусаў да краіны-суседкі Расеі? Апытаньне на плошчы Перамогі ў Менску.

(Спадар: ) "Ад Расеі на працягу нашае гісторыі мы нічога добрага не атрымалі. Абсалютна не разумею, зь якой прычыны некаторыя мяркуюць, што ўрэшце Расея зробіць нам нейкае дабро... Таму як я да Расеі ставіўся дрэнна, так і буду ставіцца..."

(Спадарыня: ) “Гледзячы, як ставіцца да нас Расея – наагул неяк выглядае на дзіўнае стаўленьне. Робіцца выгляд, што зацікаўлена ў саюзе з намі. Але абсалютна ўсё прадае нам, як звычайным!!! Дзіўная палітыка..."

(Спадарыня: ) “Мне здаецца, варта прымаць да ўвагі тыя абставіны, што сталіся прычынай гэткага рашэньня. Магчыма, у Расеі былі свае абгрунтаваньні і нагоды гэткага рашэньня... Не ўсё гэтак проста, як падаецца на першы погляд..."

(Спадар: ) “Маё стаўленьне зьмянілася б, калі б падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў нехта з вышэйшых кіроўных расейскай эліты выказаў бы адкрытую непадтрымку Лукашэнкі, заняў бы нарэшце дэмакратычную пазыцыю, годна б яе адстойваў... Мне здаецца, пахіснуць стаўленьне нацыянальна-арыентаванай моладзі ў Беларусі да Расеі немагчыма – яна і гэтак ніжэй за плінтус!”

(Спадарыня: ) “Кожны робіць гэтак, як выгодна і зручна яму!”

(Спадарыня: ) “Тое, што Расея падвышае кошты на газ – сьведчаньне большай адкрытасьці. Раней было проста сьмешна слухаць заявы, што мы, маўляў, маем танны газ, бо мы з Расеяй – браты-славяне!!! Цяпер усё становіцца на свае месцы! Прыватна мне гэта будзе вельмі непрыемна, бо гэта будзе біць па маёй студэнцкай кішэні. Але прынцыпова я гатова з гэтым мірыцца, бо спадзяюся, што гэта будзе матываваць нашу ўладу шукаць альтэрнатывы Расеі!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG