Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РНЕ адмаўляе сваё дачыненьне да “мінаваньня” ўправы БНФ


Паводле БелаПАН Незарэгістраваная ў Беларусі арганізацыя РНЕ (“Расейскае нацыянальнае адзінства”) адмаўляе сваё дачыненьне да ўчорашняга здарэньня ў сядзібе партыі БНФ у Менску. Пра гэта гаворыцца ў заяве, дасланай сёньня па электроннай пошце на адрас кампаніі БелаПАН.

“16 жніўня 2006 году ў Інтэрнэце зьявілася інфармацыя пра тое, што каля офісу партыі БНФ знойдзена прыстасаваньне, падобнае да выбуховага, і што нібыта дачыненьне да гэтага інцыдэнту мае арганізацыя “Расейскае нацыянальнае адзінства”, – гаворыцца ў заяве. – У сваю чаргу кіраўніцтва беларускай рэгіянальнай арганізацыі РНЕ адмаўляе сваё дачыненьне да гэтага інцыдэнту”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG