Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілеўскія і крычаўскія дэмакраты пойдуць на выбары разам


Радыё Свабода Магілёўскія й крычаўскія дэмакраты падпісалі дамову пра супрацоўніцтва падчас выбараў у мясцовыя Саветы.

У Магілёве адбылося пасяджэньне рады Ініцыятывы грамадзка-палітычных сілаў, падчас якога старшыня выканкаму Рады Аляксандар Сілкоў падпісаў пагадненьне пра супрацоўніцтва зь лідэрам адпаведнай крычаўскай Ініцыятывы Сяргеем Няроўным.

Крычаўская ініцыятыва зьяднала мясцовыя філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, Беларускага Народнага Фронту.

Актывісты абедзьвюх рэгіянальных ініцыятыў зьбіраюцца абменьвацца досьведам палітычнай барацьбы, вывучаць сытуацыю ў рэгіёне, рыхтаваць кампанію выбараў у мясцовыя Саветы, шукаць патэнцыйных хаўрусьнікаў.

У плянах магілёўцаў – выданьне свайго інфармацыйнага бюлетэню ды стварэньне адпаведных кааліцый у Бабруйску і Горках.

Напрыканцы сустрэчы кіраўніцай па назіраньні за выбарамі ў горадзе Магілёве абралі дзяячку незалежнага прафсаюзу Галіну Лісыцыну.
XS
SM
MD
LG