Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: затрыманьні грамадзкіх актывістаў


Радыё Свабода У Магілёве позна ўначы міліцэйскі патруль затрымаў грамадзкага актывіста Сяргея Нягаціна.

Падчас агляду асабістых рэчаў затрыманага міліцыянты канфіскавалі інфармацыйныя бюлетэні “Моладзь БНФ” і “Навіны БНФ”. Паводле Сяргея Нягаціна, у міліцыі зьбіраюцца правесьці экспэртызу канфіскаваных выданьняў на прадмет выходных зьвестак і крамольных публікацыяў. “У найгоршым выпадку – кажа Сяргей Нягацін – мяне могуць прыцягнуць да адказнасьці за дастаўку бюлетэняў у Магілёў”. Пратрымаўшы маладзёна больш за гадзіну ў пастарунку, міліцыянты адпусьцілі яго.

Учора позна ўвечары магілёўская моладзь правяла флэш-моб, прымеркаваны да дня Салідарнасьці. Удзельнікі акцыі выстраілі са сьвечак кола зь лічбай 16 усярэдзіне. У часе флэш-мобу затрыманы 10 чалавек, сярод якіх былі й непаўналетнія. Усіх затрыманых пасьля высьвятленьня асоб адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG