Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Інтэрнэт – гэта неабходнасьць заўсёды, паўсюль, увесь час…"


Радыё Свабода Ці хвалюе Вас магчымае павелічэньне інтэрнэт-тарыфаў? Ці стане гэта выпрабаваньнем для Вашага бюджэту і ці станеце Вы радзей наведваць Інтэрнэт? Такія пытаньні нашая карэспандэнтка задавала мінакам на плошчы Перамогі ў Менску.

(Спадар: ) “Канешне, мяне гэта хвалюе. Інтэрнэт – гэта неабходнасьць заўсёды, паўсюль, увесь час… Чарговы будзе ціск на кішэню… Я карыстаюся часам інтэрнэтам на працы, але гэта часам… Важна, што я карыстаюся інтэрнэтам у асабістых мэтах – у хаце… І гэта важна для мяне!!!”

(Спадарыня: ) “Плюсаў ад яго карыстаньня значна болей! Таму ў кожным разе буду карыстацца! Абавязкова!”

(Спадар: ) “Дрэнна… У кожным разе дрэнна… Натуральна, карыстацца ўсё адно прыдзецца. Але будзе біць па кішэні, я так разумею… Але дрэнна гэта”…

(Спадарыня: ) “Наагул, я вельмі зрэдку карыстаюся інтэрнэтам – час ад часу заходжу ў інтэрнэт – кафэ… Я наагул мала пра гэта ведаю! У сьнежні мама абяцала мне падключыць інтэрнэт, калі з вучобай усё будзе станоўча… А пакуль маю толькі кампутар – без інтэрнэт-падключэньня”…

(Спадарыня: ) “На бюджэт, натуральна, усё адно паўплывае, калі даражэе – у кожным разе. Але наўрад ці я здолею карыстацца інтэрнэтам меней. Звычка!”

(Спадарыня: ) “А я паспрабую абмежаваць сябе… Вельмі сумную навіну Вы паведамляеце! Я ўвесь час шукаю магчымасьці паменьшыць выплаты ў гэтым кірунку – ці то праз Космас – ТВ падлучацца, ці то пад лякальную сетку – усё як быццам артымлівалася і таньней, і хутчэй… А тут аказваецца, што зноў трэба больш шчыльна падпярэзацца – ня ў тым кірунку шукала”…

(Спадар: ) “Дрэнна гэта, насамрэч! Часьцей за ўсё карыстаюся на працы Інтэрнэтам… Але хацелася б і ў хаце мець нармальнай якасьці падлучэньне”…
XS
SM
MD
LG