Як забойца — наган
Сваім вокам сьмяртэльным,
Аўта-чорны “груган”
Сваім зьдзекам пякельным
Нават бачыцца ў сьне,
То здалёку, то зблізку...
Мяне ў тым “гругане”
Валачылі па Мінску.
Бы ў забітай труне,
Да сустрэчы крывавай
Набліжаў ён мяне
З эмдэбістам, Цанавам.
Той пра Сталіна меў
Верш мой у цэляфане
Ды раз-пораз грымеў
Вось такое пытаньне:
“Як ты сьмеў! Гавары!
Так біць “бацьку народаў”?!
Цешыўся б, каб стварыў
Яму некалькі одаў...”
Жар мне сэрца паліў,
Сьлеплі вочы ад мукі,
Пот змахнуць не маглі
Закаваныя рукі...
Гэтыя радкі, ня надта дасканалыя з гледзішча паэзіі, але поўныя неўдаванага болю, роспачы й надзеі, належаць пяру Самсона Пярловіча, арыштаванага ў 1947-м за прыналежнасьць да нелегальнага Саюзу вызваленьня Беларусі. Арганізацыя, створаная наваградзкай моладзьдзю ў першы паваенны год, мела сваёй галоўнаю мэтай “стварэньне самастойнай Беларускай дзяржавы”, у дасягненьні чаго не выключалася й збройнае змаганьне.
Выданых правакатарам пятнаццаць патрыётаў трыбунал засудзіў на розныя тэрміны зьняволеньня ў канцлягерах. Упаўнаважаны СВБ у Наваградзкім раёне і аўтар палымяных антысталінскіх вершаў, Самсон атрымаў 10 гадоў, якія адбываў на лесапавале ў Комі АССР, а потым на будаўніцтве вугальных капальняў у Карагандзе.
У 1990-я Самсон Пярловіч, што пасьля вяртаньня на Бацькаўшчыну жыў — нерэабілітаваны — у родным Наваградку, выдаў тры кнігі вершаў. Радасьць і аптымізм, якія гучалі ў іх з прычыны вяртаньня Беларусі на палітычную мапу сьвету, паступова замяніліся іншымі эмоцыямі:
Хай даўно ўжо няма Валадарскага тога, Зь яго імем турма Людзей душыць, ой многа!..