Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах недзяржаўная газэта выйграла суд


Радыё Свабода, Менск У Баранавічах мясцовы суд сёньня вынес рашэньне на карысьць недзяржаўнай газэты “Intex-press”. Як паведаміў Радыё Свабода намесьнік галоўнага рэдактара Аляксей Белы, суд адхіліў пазоў дырэктара тутэйшай абутковай фабрыкі пра зьнявагу ягоных гонару й годнасьці.

Пазоўнік цьвердзіў, што выданьне абразіла яго публікацыяй міліцэйскага паведамленьня пра адкрыцьцё крымінальнай справы супраць кіраўніка ААТ “Баранавіцкая абутковая фабрыка”, і патрабаваў 10 мільёнаў рублёў за маральныя страты. Паводле спадара Белага, суд палічыў прэтэнзіі аўтара пазову неабгрунтаванымі.
XS
SM
MD
LG