Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17-га жніўня госьць "Свабоды" – Вольга Карач


Радыё Свабода У чацьвер, 17 жніўня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 адказвала дэпутат Віцебскага гарсавету, грамадзкая актывістка, паэтка Вольга Карач.

Вольга – ня толькі адзіная з апазыцыйных актывістаў свайго рэгіёну (кіравала мясцовымі “зубрамі”), хто здолеў перамагчы на выбарах, але й адзіная жанчына-дэпутатка ў Віцебску. “Самы прыгожы палітык краіны 2002 году” (паводле апытаньня БАЖу) закончыла школу з залатым мэдалём, а ўнівэрсытэт – з аднымі пяцёркамі. Колішні пушкінскі стыпэндыянт мае сёньня некалькі паэтычных зборнікаў, котку і мужа. Вольга – фанат італьянскіх аўто, уладальніца 14-гадовай “Лянчы-Дэдра”...

Паводле міліцыянтаў, яна дробны хуліган: хоць паэтка-дэмакрат і не брыдкасловіла, аднак не падпарадкоўвалася ахоўнікам парадку, за што атрымала ў свой час 15 сутак арышту. Вольга друкуецца ў прэсе, у “сваім” інтэрнэт-рэсурсе -- яе публікацыі тычацца ў тым ліку і віцебскіх чыноўнікаў, пра дзейнасьць якіх яна шмат што ведае як дэпутат. Палітык нацыянальнага маштабу зь Віцебску вельмі шануе афарызм "хто валодае інфармацыяй, той кіруе сьветам".

Вольга – адзін з аўтараў канцэпцыі нацыянальнай кампаніі “Наш дом”, уладальніца аднаго з трох пакояў у кватэры бацькоў. Ёй гэтага хапае, бо насамрэч большую частку жыцьця праводзіць па-за домам, у дарозе – вымушаюць заняткі палітыкай!

Пытаньні Вользе Карач можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Вольга Карач таксама госьць "Начной Свабоды" ад 23-й гадзіны.
XS
SM
MD
LG