Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьце: стан здароўя Любові Разановіч крыху палепшыўся


Радыё Свабода Удзельніца акцыі пратэсту ўладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксі Любоў Разановіч па-ранейшаму праходзіць курс інтэнсіўнай тэрапіі ў Цэнтральным гарадзкім шпіталі Берасьця. Сёньня яна паведаміла, што адчувае сябе крыху лепш, хаця пасьля сухой галадоўкі марудна аднаўляюцца некаторыя функцыі арганізму:

(Разановіч: ) “Крышачку лепш. Па-ранейшаму ставяць кропельніцы. Ныркі баляць, страўнік баліць. Ляжу – і раптам як дасьць боль, то зьлева, то справа. Абязбольваюць, увесь час абязбольваюць. Нарэшце сёньня дазволілі зьесьці кашку – на вадзе, бяз солі. І сокі пачала піць”.

Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць трактоўкі Ўказу аб рэспубліканскім зборы за ўвоз транспартных сродкаў з камэрцыйнымі мэтамі. Справа ў тым, што свае аўтамабілі яны набылі да таго, як вышэйпамянёны Ўказ набыў сілу.
XS
SM
MD
LG