Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактара польскамоўнага часопісу выклікалі на допыт


Радыё Свабода Сёньня ў Горадні рэдактара часопісу “Magazyn Polski na uchodźstwie” Андрэя Пачобута выклікалі на допыт у міліцыю. Сьледчага Ленінскага РАУС цікавіла, хто фінансуе выданьне чаопісу, а таксама – ці атрымліваў спадар Пачобут летась грошы ад польскіх журналістаў, каб сплаціць 2 500 даляраў штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ў абарону газэты “Głos znad Niemna”.

Журналіст адмовіўся адказваць на пытаньні, бо лічыць, што яго выклікалі ў якасьці сьведкі, але дапытвалі, па сутнасьці, як падазраванага.

Андрэй Пачобут патлумачвае, што фінансуе памянёнае выданьне Сэнат Рэспублікі Польшча, і гэта, дарэчы, пазначана ў двух апошніх нумарах часопісу. Што ж датычыць штрафу, дык ён гаворыць: напраўду журналісты філіі першага каналу грамадзкага Польскага тэлебачаньня ў Лодзі правялі акцыю збору сродкаў, каб дапамагчы яму.

Дарэчы, спадару Пачобуту паведамілі ў пастарунку, што крымінальная справа адносна яго й “Magazyna Polskiego na uchodzstwie” вылучана ў асобную вытворчасьць.

Радыё Свабода, Горадня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG