Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзядуля: “Шчасьце – гэта прыўкрасная жанчына!”


Радыё Свабода “У вашым уяўленьні, шчасьце, гэта найперш… што?” – такое апытаньне правяла нашая карэспандэнтка на менскім бульвары Талбухіна.

(Дзяўчына: ) “Гэта калі ў жыцьці ўсё добра. Калі разам з табой тыя людзі, якія цябе разумеюць, дапамагаюць у цяжкую хвіліну, ніколі не пакінуць у бядзе. У асабістым жыцьці калі ўсё добра. Ну і калі ў сям’і адзін аднаго разумеюць, ніхто ні з кім ня сварыцца…”

(Спадар: ) “Сям’я – самае галоўнае”.

(Спадар: ) “Сям’я – гэта ў першую чаргу. А яшчэ вось шчасьце – гэта пачаставаць сябра. Шчасьце – проста парадавацца жыцьцю. Ну і, канешне, праца таксама шчасьце”.

(Дзяўчынка: ) “Гэта калі выконваюцца жаданьні, калі ўсе навокал шчасьлівыя, і дораць табе гэта з усьмешкай. Каб усё атрымлівалася – у цябе і ў родных таксама. Ну і, мабыць, калі цяжкасьцяў паменш у жыцьці…”

(Спадар: ) “Здароўе! І астатняе будзе!”

(Спадарыня: ) “Ва ўсіх усё аднолькава. Галоўнае – каб сям’я была, здароўе, любімы чалавек…”

(Дзядуля: ) “Шчасьце – гэта прыўкрасная жанчына. І болей нічога не патрэбна! Мяне вельмі кахалі ў маладосьці. І сам я кахаў цудоўных жанчын!”

(Спадарыня: ) “І здароўе, і сям’я, і каханьне…”

(Дзядуля: ) “Быць здаровым заўсёды і вясёлым. Вось гэта асноўнае. А пра сям’ю і казаць няма чаго. Жывем удвох са старухай. Добра ўсё!”

(Дзяўчына: ) “Мне падаецца – калі ўсё добра ў сям’і, у жыцьці, з сябрамі. Гэта і ёсьць шчасьце…”
XS
SM
MD
LG