Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяржук Сокалаў-Воюш прэзэнтаваў новы альбом песьняў


Валянціна Аксак, Менск Сёньня ўвечары ў Менску ў сядзібе Беларускага Народнага Фронту беларускі бард і паэт Сяржук Сокалаў-Воюш прэзэнтаваў новую праграму песьняў пад назовам “Песьні лісоўчыкаў”.

Лісоўчыкі – гэта ваяры ВКЛ, якія складалі лёгкую кавалерыю, што наводзіла жах на ворагаў па ўсёй Эўропе. А лісоўчыкі – ад прозьвішча іх камандзіра Аляксандра Лісоўскага. Кампазыцыяў напісаныя ў стылі народных балядаў, а выконваў іх бард без гітары.

Сяржук Сокалаў-Воюш – паэт, бард, былы супрацоўнік Радыё Свабода. Аўтар цыклю “Песьні касінэраў”, славутых песьняў “Аксамітны летні вечар” , “Сьвятая Ганна”, “Крыніцы”, “Фронт”.

У 1991-м Сяржук Сокалаў-Воюш па сямейных абставінах зьехаў зь Беларусі. Апошні раз выступаў у Менску ў 2002 годзе.
XS
SM
MD
LG