Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Саюз палякаў на могілкі польскіх жаўнераў не запрасілі


Радыё Свабода У Дзень Войска Польскага генэральны консул РП у Горадні Анджэй Крэнтоўскі, вэтэраны польскай арміі і прадстаўнікі не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс ушанавалі памяць жаўнераў, якія загінулі ў час польска-савецкай вайны 1920 году і ў верасьні 1939-га. Яны пахаваныя на вайсковых могілках на вуліцы Белуша. Там жа ўсталяваны “Катынскі крыж” — зь імёнамі ўраджэнцаў Гарадзеншчыны, якія загінулі ў Катыні.

Нечакана пад час ускладаньня кветак на вайсковых могілках зьявіліся журналісты дзяржаўных газэт і тэлебачаньня, якім не паведамлялі пра мерапрыемства, а таксама — адзін з кіраўнікоў афіцыйнага Саюзу палякаў і былы ягоны старшыня Тадэвуш Кручкоўскі. Прадстаўнікі дзяржаўнага тэлебачаньня пачалі яго актыўна здымаць на фоне тых, хто прыйшоў ускласьці кветкі на магілы польскіх жаўнераў. Усяго на могілках сабралася прыблізна каля 150 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG