Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“На шчасьце, абышлося без забітых і раненых” (1926)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларускія газэты 14 жніўня ў розныя гады.

“Беларуская крыніца”, 1926 год:

“У апошнія часы даецца заўважыць лішне моцны разгул ваенных. Не закончыліся яшчэ судовыя справы афіцэраў Паўлюкоўскага і Заграйскага, якія застрэлілі 2-х шофераў, а ўжо маем новы факт. У Сьвянцянах з 7 на 8 жніўня нейкі хоронжы неспадабаўшы, што гаспадары забавы зьвярнулі ўвагу на адсутнасьць у яго запросін, кінуў 2 гранаты. На шчасьце абышлося без забітых і раненых”.

“Рабочий”, 1936 год. Апублікавана пастанова ЦВК СССР:

“У гонар беспасадачнага пералёту Масква – Паўночны Ледавіты акіян – Зямля Франца Іосіфа – мыс Чалюскін – Петрапаўлаўск-на-Камчатцы – Мікалаеўск-на-Амуры Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саюза СССР пастанаўляе перайменаваць: 1. Востраў Уд – у востраў Чкалаў, 2. Востраў Лангр – у востраў Байдукоў, 3. Востраў Кевас – у востраў Белякоў”.

“Звязда”, 1946 год:

“На ўскраінах Мінска пачалося будаўніцтва малапавярховых жылых дамоў. Па Танкавай вуліцы ствараецца новы пасёлак з аднакватэрных упарадкаваных катэджаў для рабочых-будаўнікоў і інжынераў. Кожны домік, крыты чарапіцай, мае два пакоі з кухняй, веранду, кладавую і прысядзібны ўчастак у 6 – 8 сотых гектара. Сабраны першыя 30 такіх дамоў. Частка з іх ужо заселена жыхарамі”.
XS
SM
MD
LG