Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што чакала б Беларусь у выпадку перамогі путчыстаў?


Радыё Свабода, Гомель 19 жніўня споўніцца 15 гадоў з часу жнівеньскага путчу. Што б сталася зь Беларусьсю, калі б у жніўні 1991 году ў Маскве перамаглі арганізатары путчу? На гэтае пытаньне адказваюць сёньня жыхары Гомелю.

(Спадарыня: ) “Страшна падумаць, ня толькі сказаць, што было б з намі. Магчыма, мы былі б ужо нейкай калёніяй”.

(Спадар: ) “Пры савецкай уладзе жылі б зноў. Мне падабалася савецкая ўлада. Спакайней было”.

(Спадарыня: ) “Калі б перамаглі путчысты ў 1991 годзе, то развал Савецкага Саюзу наўпрост зацягнуўся б і Беларусь не была б самастойнай краінай”.

(Спадар: ) “Калі б перамаглі путчысты, то быў бы Савецкі Саюз”.

(Спадар: ) “Беларусь, я так думаю, таксама была б самастойнай краінай”.

(Спадар: ) “Магчыма, самой Беларусі ўжо не было б. Далучылі б да якой-небудзь краіны, і ўваходзілі б мы ў іншую дзяржаву”.

(Спадар: ) “Ельцын і Гарбачоў – здраднікі. Усё прадалі. Беларусы былі б у Саюзе – і ўсё”.

(Спадар: ) “Канечне, быў бы СССР. Беларусь не была б самастойнай дзяржаваю – гэта 100 працэнтаў”.

(Спадар: ) “Не было б Беларусі. А цяпер – свая дзяржава, прэзыдэнт!”

(Спадарыня: ) “Беларусь усё адно не далучылася б да Расеі, імкнулася б быць самастойнаю краінаю. Народ не падтрымаў бы Расеі з яе путчам”.

(Спадар: ) “Відаць, быў бы адзіны Савецкі Саюз і не было б гэтай гульні ў сувэрэнітэты. Была б магутная, вялікая дзяржава. Яна дыктавала б свае ўмовы – у сэнсе міру, росквіту. Не было б алігархаў, не было б галечы”.

(Спадарыня: ) “Калі б перамаглі путчысты, было б нашмат горш. Ня трэба нават сумнявацца”.

(Спадар: ) “Ня ведаю, што было б. У той час я працаваў, зарабляў. Мае знаёмыя атрымлівалі пэнсію, якая давала магчымасьць жыць”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што Беларусь не была б самастойнай, калі б у Маскве перамаглі прыхільнікі путчу”.
XS
SM
MD
LG