Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі будзе каштаваць расейскі газ?


Радыё Свабода Цана на расейскі газ для Беларусі ў наступным годзе можа скласьці ад 70 да 93 даляраў за тысячу кубамэтраў. Такая ацэнка дадзеная ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Расеі на 2007 год і на пэрыяд да 2009 году.

Гэты прагноз падрыхтаваны расейскім міністэрствам эканамічнага разьвіцьця. Цяпер цана расейскага газу для Беларусі складае 47 даляраў за тысячу кубамэтраў.

З красавіка гэтага году прадстаўнікі “Газпрому” неаднаразова заяўлялі аб істотным падвышэньні з наступнага году цаны на газ для Беларусі, называліся розныя лічбы гэтага павелічэньня – ад 150 да 230 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Лічбы, якія зьявіліся ў прагнозе Мінэканомразьвіцьця Расеі, значна меншыя, чым тыя, што фігуравалі ў заявах кіраўнікоў “Газпрому”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG