Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХП БНФ супраць удзелу ў мясцовых выбарах


Радыё Свабода Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ (КХП-БНФ) лічыць, што ў будучых выбарах у мясцовыя саветы браць удзелу нельга. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай на ўчорашнім сойме партыі.

"Існуе небясьпека, што Масква і антыбеларускія сілы ў Беларусі выкарыстаюць бліжэйшыя выбары ў мясцовыя саветы для правядзеньня інкарпарацыйнага рэфэрэндуму аб "канстытуцыйным акце", – гаворыцца ў заяве сойму.

У заяве адзначаецца, што "пад акупацыйным рэжымам і дыктатурай ня можа быць справядлівых выбараў, паколькі вышэйшым крытэрыем такіх выбараў зьяўляюцца не закон і права, а некантралюемая народам злая воля палітычнай улады".

"Браць удзел у такіх выбарах нельга", – пастанавіў сойм КХП-БНФ.
XS
SM
MD
LG