Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: cтан здароўя Любові Разановіч лепшае


Радыё Свабода Удзельніца акцыі пратэсту ўладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксі Любоў Разановіч у Цэнтральным гарадзкім шпіталі Берасьця ўжо шосты дзень праходзіць курс інтэнсіўнай тэрапіі.

У інтэрвію нашаму Радыё сёньня яна паведаміла, што стан здароўя зь цяжкага ўзьняўся да ўзроўню сярэдняй ступені цяжкасьці. Аднак пасьля сухой галадоўкі марудна аднаўляюцца некаторыя функцыі арганізму. Штодня спадарыня Разановіч ляжыць пад кропельніцай:

(Разановіч: ) “Усё капаюць, капаюць. Няма калію ў арганізьме – і мушу таму па сем гадзін ляжаць пад кропельніцай. Ныркі баляць. Гастрыт страўніка – вельмі моцныя спазмы. Пакуль лекаў ніякіх не даюць. Таму што страўнік пусты. Цяпер п’ю кефір. Заўтра, магчыма, перавядуць на іншую ежу. Потым будзе лекаваньне”.
XS
SM
MD
LG