Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белгазета”: “Alma мачаха”


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ 14 жніўня

“Белгазета” ў панядзелак вельмі сур’ёзна і грунтоўна ўздымае тэму адукацыі. Старшыня незарэгістраванага Камітэту ў абарону рэпрэсаваных “Салідарнасьць” Іна Кулей распавядае пра ўмовы, у якіх жывуць і вучацца 233 беларускія студэнты ў Польшчы. Журналіст Віктар Марціновіч разважае, ці вернуцца маладыя людзі, якія атрымаюць дыплёмы за мяжой у Беларусь, ці не атрымае радзіма ў іх асобах чарговае “страчанае пакаленьне”. У той жа час ніводнага беларускага ВНУ няма сярод шасьцісот лепшых ўнівэрсытэтаў сьвету, зьніжаюцца конкурсы, на некаторых факультэтах БДУ ўпершыню за дзесяткі гадоў зафіксаваны “недабор”.

“Белорусский рынок”. “Восень абяцае быць гарачай”. З 1 студзеня 2007 года грамадзяне ня змогуць прадаваць пустуючыя зямельныя ўчасткі. Набыць зямлю пад будаўніцтва дома можна будзе альбо на аўкцыёне, альбо на ільготныях умовах ў мясцовага выканкама. Тыднёвік канстатуе, што звычайна ў ліпені – жніўні ажыцьцяўляецца найбольшая колькасьць зьдзелак з зямельнымі ўчасткамі, але сёлета пік актыўнасьці зьмесьціцца да кастрычніка – лістапада. Газэта аналізуе такасма цэны на ўчасткі ў прыгарадах сталіцы.

“Ганцавіцкі час” з канстатуе, што за 5 гадоў кіраваньня мясцовым выканкамам Уладзімера Столяра шмат прадпрыемстваў, арганізацыяў у зачынілася, нічога новага у райцэнтры не зьявілася. А вось цяпер выдзелена месца пад новыя могілкі, вельмі нязручнае, аддаленае. Ды інфармацыю пра гэта мясцовыя чыноўнікі засакрэцілі. Распавядае ганцавіцкі журналіст Пятро Гузаеўскі.

(Гузаеўскі: ) “ Могілкі ў 5 кілямэтрах ад гораду, і невядома, як туды дабірацца. Карэспандэнту нашай газэты начальнік аддзелу па сацыяльна\эканамічнаму разьвіцьцю гораду сказаў, што ён нічога ня ведае, накіраваў чамусьці ў ідэалягічны аддзел. Начальнік ідэалягічнага аддзелу на пытаньне “як людзям дабірацца туды” адказала, што гэта “глупае пытаньне” і кінула слухалку. Маглі б і параіцца з гараджанамі, ёсьць жа і больш зручныя месцы, якія можна адвесьці пад могілкі”.

Івацэвіцкая “Газэта для вас” распавядае пра інфармацыйна-экалягічную акцыю моладзі “Рух добрай волі – 2006”, якая прайшла па азёрах Берасьцейшчыны. Да акцыі надзвычай пільна паставіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў: складзена тры адміністратыўныя пратаколы, адзін з арганізатараў акцыі Юрась Губарэвіч адбывае 10-сутачны арышт за выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG