Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што ведаюць і памятаюць пра Коласа жыхары Менску?


Радыё Свабода Апытаньне на плошчы Якуба Коласа ў Менску: што ведаюць, памятаюць пра Коласа людзі? Якія творы могуць узгадаць? З чым атаясамліваюць ягоную асобу?

(Спадар: ) “З адраджэньнем беларускай культуры, мовы… Асабіста мне ня вельмі да спадобы творы Коласа – мне з беларускіх пісьменьнікаў больш блізкая творчасьць Міцкевіча”.

(Спадарыня: ) “Знакаміты беларускі пісьменьнік… Пра творы не буду казаць, – баюся памыліцца”.

(Спадарыня: ) “Паэт наш беларускі… Напісаў шмат паэм…”Новая зямля”, напрыклад”.

(Спадар: ) “Тыдзень-два як вярнуліся з Малой радзімы Коласа – зь Мікалаеўшчыны. Наведвалі музэй, шмат нам вельмі цікавага распавядалі, з пляменьніцай Якуба Коласа пазнаёміліся – файна там было… “Мой родны кут, як ты мне мілы”…

(Спадар: ) “Я ведаю, што паэт такі ёсьць, але літаратурай ня вельмі цікавіўся… Ну, памятаю некаторыя яго творы – “На ростанях”, прыкладам. Але больш ня памятаю – вельмі даўно скончыў школу”…

(Спадарыня: ) “Нічога… Хіба маладыя Вам адкажуць”…

(Спадарыня : ) “Мой родны кут, як ты мне мілы”… “Новая зямля”… Ну, вось плошча ёсьць, вось – помнік. Проста паэт і пісьменьнік наш”.

(Спадарыня: ) “Якуб Колас? Адзін з галоўных, выбітных творцаў… Клясык беларускай літаратуры… Творы? “Новая Зямля”… Трылёгія “Людзі на балоце”!…

(Спадар: ) “Сёньня ж, дарэчы, дзень сьмерці Якуба Коласа, так, здаецца? 13 жніўня… Выдатны чалавек, некалі яшчэ тры гады адседзеў за арганізацыю Настаўніцкага сходу… “Новая зямля”, “На ростанях”, караценькія апавяданьні яшчэ пісаў, памятаю… Карацей, выбітны чалавек зямлі беларускай”!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG