Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне "Свабоды": ці ўмешваецца ўлада ў прыватнае жыцьцё грамадзян?


Галіна Абакунчык, Менск Ці лічыце вы, што ўлада ўмешваецца ў прыватнае жыцьцё грамадзян? Гэтае пытаньне менскім мінакам задавала наша карэспандэнтка.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што не. Прынамсі, я не заўважала, каб дзяржава ўмешвалася ў маё асабістае жыцьцё. Ёсьць заканадаўства, адпаведныя патрабаваньні. Але гэта, як бы, само сабой зразумела. Людзі павінны быць законапаслухмянымі. І ўсюды, ва ўсіх цывілізаваных краінах ёсьць законы, і іх трэба выконваць”.

(Спадар: ) “Вельмі моцна ўмешваецца, на мой погляд. Да прыкладу, я працую праграмістам, і заўсёды гэты ціск на працы адчувальны ў самых розных формах. І гэтак ва ўсіх галінах”.

(Юначка: ) “Я нават і ня ведаю. Лічу, што ў маё прыватнае жыцьцё дзяржава ня ўмешваецца. Але ў жыцьцё іншых людзей – так. Гэта можа быць праз рознага роду забароны, якія абмяжоўваюць дзейнасьць людзей. Але я з гэтым не сутыкалася”.

(Юнак: ) “Так. Мне падаецца, што гэта адбываецца шляхам уплыву праз карныя ворганы. Гэта большая адказнасьць паводле нейкіх правапарушэньняў і гэтак далей”.

(Юначка: ) “Я лічу, што ўмешваецца. Улада ўплывае на меркаваньні людзей праз нейкія свае сродкі, і людзям даводзіцца пагаджацца, а як інакш? Гэта час такі, але трэба патрываць, і ўсё будзе добра”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, ці ўмешваецца ўлада ў прыватнае жыцьцё грамадзян?”

(Спадар: ) “Не ва ўсіх. У жыцьцё тых людзей, якія ім падаюцца падазронымі. Сучасная тэхніка, электроніка – усё можна зрабіць”.

(Юнак: ) “Тэарэтычна, хто больш бывае ў цэнтры гораду, той пад кантролем бывае штодня. Чалавек шмат разоў патрапляе ў аб’ектыў відэакамэраў. Багата камэраў. Гэта й мэтро, банкі, некаторыя дзяржаўныя ўстановы. Сачыць трэба ў рамках разумнага”.

(Юначка: ) “Канечне, умешваецца. Можна прывесьці просты прыклад. Студэнты беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, факультэт журналістыкі. Пасьля падзеяў 19 сакавіка яны знаходзяцца ў Польшчы. Іх адразу ня выключылі, але падчас сэсіі зьявілася многа праблем”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG