Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Фінькевіч не сустрэўся з А.Лябедзькам, бо знаходзіўся па-за Магілёвам


Радыё Свабода, Магілёў Сталі вядомыя прычыны, зь якіх палітвязьню Артуру Фінькевічу не ўдалося ў чацьвер сустрэцца ў Магілёве з Анатолем Лябедзькам.

Артур Фінькевіч паведаміў нашаму карэспандэнту, што знаходзіўся на іншым аб’екце ў Магілёўскім раёне. Там ён рабіў тое ж, што і на асноўным прадпрыемстве – складаў плітку. У спэцкамэндатуру Фінькевіча прывезьлі а 9-й гадзіне вечара. Пра наведваньне Анатолем Лябедзькам спэцкамэндатуры Артуру Фінькевічу расказалі сукамэрнікі. Фінькевіч зазначыў, што ня мог паведаміць пра месца свайго знаходжаньня: там, дзе ён працаваў, мабільная сувязь не працавала.

Артур Фінькевіч таксама паведаміў, што адміністрацыя папраўчай установы па- ранейшаму забараняе яму карыстацца ноўтбукам і прымачом. Ад Фінькевіча патрабуюць пацьвердзіць адпаведнымі дакумэнтамі законнасьць набыцьця тэхнікі. У выпадку адсутнасьці такіх дакумэнтаў тэхніка мае быць вернутая гаспадарам, якія ў часовае карыстаньне перадалі яе Артуру Фінькевічу. З 140 чалавек, што ўтрымліваюцца ў папраўчай установе, забралі тэхніку толькі ў Артура Фінькевіча. Раней яму начальнік спэцкамэндатуры настойліва раіў адмовіцца ад атрыманьня недзяржаўных выданьняў – “Нашай нівы”, “Народнай волі” ды часопісу “ARCHE”.

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу — “Достал” і “Мы хочам новага”. Падчас выбарчай кампаніі Артур Фінькевіч правёў амаль тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару. У папраўчай установе Магілёва ён ад 29 чэрвеня. Артур Фінькевіч падсобнікам працуе на цагельні супольнага беларуска-польскага прадпрыемства “Dream”.
XS
SM
MD
LG