Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: ці баяцца беларусы лятаць самалётамі?


Радыё Свабода У чацьвер у Вялікай Брытаніі былі прадухілены тэрарыстычныя акты. У лёнданскіх аэрапортах была паніка. Ці напалоханы патэнцыйныя беларускія авіяпасажыры? Ці паўплывала пагроза тэракту на рашэньне лятаць самалётамі? Гэта пытаньне наша карэспандэнтка задавала менчукам каля будынку Цэнтральнага агенцтва паветраных зносінаў.

(Карэспандэнтка: ) “Ці не баіцеся вы лятаць самалётамі?”

(Спадар: ) “Я не лятаю, я на машыне ежджу”.

(Спадарыня: ) “Калі б трэба было куды-небудзь паляцець, то паляцела б”.

(Спадарыня: ) “Не баюся. Натуральна, тэрактаў баюся, але лятаць – не баюся”.

(Спадар: ) “Баюся, канечне. Але ўсё залежыць ад праваахоўчых органаў. Калі яны будуць добра кантраляваць, – нічога падобнага ў нас ня здарыцца”.

(Юнак: ) “Калі б трэба было, паляцеў бы”.

(Амэрыканец: ) “Не баюся. Зараз купім квіткі й паляцім”.

(Карэспандэнтка: ) “Адкуль жа вы?”

(Амэрыканец: ) “З Амэрыкі. І ў Амэрыку паляцім самалётам”.

(Другі амэрыканец: ) “Не баюся. Лятаць – найбольш бясьпечна. Статыстыкі так кажуць”.

(Супрацоўнік агенцтва паветраных зносінаў: ) “Нашы кліенты не баяцца лятаць. Наш “бацька” сябруе з арабскім сьветам”.

(Карэспандэнтка: ) “А бясьпека беларускіх самалётаў, служба аховы нармальна арганізаваны?”

(Супрацоўнік агенцыі: ) “Нармальна. У “Белавіі” ўсё нармальна”.

(Карэспандэнтка: ) “Вось вы працуеце ў агенцтве – цяпер не паменела ахвочых ляцець?"

(Супрацоўнік агенцтва: ) “Ні ў якім разе. Самы бясьпечны транспарт”.

(Спадар: ) “Паляцець… – я паляцеў бы. Але ж гэта, я лічу, жудасна. У кожным самалёце каля 500 чалавек. Магла быць трагедыя жудасная”.

(Спадар: ) “Я цяпер стараюся не лятаць самалётамі. Вельмі страшна стала. Мы з жонкай нават адмовіліся ляцець у адпачынак з гэтага”.

(Дзяўчына: ) “Я не баюся. Такія выпадкі не палохаюць. Нічога страшнага. Я лятаю разы 4 на год”.

(Спадар: ) “Канечне, такія выпадкі палохаюць. Але што ж зробіш – альтэрнатывы няма”.

(Юнак: ) “Я ня думаю, што гэтыя тэракты могуць тычыцца Беларусі”.

(Карэспандэнтка: ) “Але паляцелі б цяпер?”

(Юнак: ) “Паляцеў бы”.

(Спадар: ) “Паляцеў бы. Зь Менску паляцеў бы”.

(Дзяўчына: ) “А калі ляцець трэба? Палячу”.

(Спадар: ) “Я думаю, усе будуць лятаць, як і раней”.

(Хлопец: ) “Крыху падумаў бы. Але паляцеў бы – і адпачываць, і па працы”.

(Юнак: ) “Наша краіна ня ўдзельнічае ў міжнародных канфліктах. Таму нам такое не пагражае. Не баюся лятаць”.

(Спадар: ) “Я думаю, да нас гэтыя пагрозы тэрактаў ня дойдуць. Я так разумею, што гэтыя тэракты накіраваны супраць краінаў даволі моцных. А каму наша Беларусь патрэбна? Мы можам лятаць спакойна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG