Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкія актывісты зьвярнуліся ў суд


Радыё Свабода Сёньня наваполацкія актывісты Валеры Шаўчэнка ды Ігар Сухарукаў зьвярнуліся ў суд са скаргай на дзеяньні кіраўніцтва мясцовага гарвыканкаму. Нагодай таму стала адмова гарадзкіх уладаў дазволіць правядзеньне штодзённых пікетаў у абарону палітычных вязьняў, якія актывісты зьбіраліся ладзіць штодня з 26 красавіка да 26 чэрвеня на пляцоўцы каля гарадзкога палацу культуры.

Насуперак уласнаму рашэньню аб месьце правядзеньня падобных мерапрыемстваў, гаворыцца ў скарзе, гарвыканкам дазволіў ладзіць пікеты ў бязьлюдным парку. Такое рашэньне, паводле актывістаў, парушае іхныя грамадзянскія і палітычныя правы.

Актывісты патрабуюць прыцягнуць кіраўніцтва гарвыканкаму да адміністрацыйнай адказнасьці за самаўпраўства і парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG