Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ патрабуе неадкладна вызваліць сяброў "Партнэрства" і А.Казуліна


Радыё Свабода Як паведамілі сёньня ў Радзе Эўразьвязу, прэзыдэнцтва гэтай арганізацыі прыняло адмысловую дэклярацыю ў зьвязку з прысудам чацьвярым актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” – Міколу Астрэйку, Эніры Браніцкай, Аляксандру Шалайку і Цімафею Дранчуку. Акрамя краінаў Эўразьвязу, да дэклярацыі таксама далучыліся Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Баўгарыя, Румынія, Турэччына, Харватыя, Македонія, Альбанія, Чарнагорыя, Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія, Украіна і Малдова.

Як вынікае з дакумэнту, Эўразьвяз глыбока занепакоены турэмным пакараньнем актывістаў “Партнэрства” на тэрміны ад шасьці месяцаў да двух гадоў.

“Эўразьвяз з жалем канстатуе, што беларускія ўлады працягваюць запалохваць актывістаў грамадзянскай супольнасьці і па-ранейшаму дэманструюць нежаданьне паважаць міжнародныя дэмакратычныя стандарты і правы чалавека. Прысуд сябрам "Партнэрства" і ранейшы прысуд Аляксандру Казуліну сьведчаць аб працягу разбурэньня дэмакратычнага працэсу ў Беларусі. Эўразьвяз настойліва патрабуе ад уладаў краіны неадкладна вызваліць і рэабілітаваць чацьвярых сяброў "Партнэрства", Аляксандра Казуліна ды ўсіх палітычных вязьняў”, –гаворыцца ў дакумэнце.

МЗС Польшчы ў адмысловай заяве назвала вырак у справе “Партнэрства” “палітычна матываваным” і “прыкладам рэзкага абмежаваньня свабоды грамадзкай дзейнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG