Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне "Свабоды": якія аўтамабілі падабаюцца вам?


Радыё Свабода Якія аўтамабільныя маркі найбольш “на слыху”? Якім ёсьць іх імідж? Чым кіруюцца людзі, вызначаючы аўтамабіль як надзейны, якасны, добры? Апытаньне на вуліцах Менску.

(Спадарыня: ) “Асабіста ў мяне “Форд” і “Пежо” на слыху ўвесь час… Яшчэ “Аудзі”... Форд, я лічу – гэта аўтамабіль “на кожны дзень” – гэткі сярэдні кляс... Прынцыпова кажучы, яны ўсе прыкладнага аднолькавага роўню, толькі Пежо даражэйшы, можа... Форд больш танны”...

(Спадар: ) “Нямецкія... Мэрсэдэс, Аудзі... Добрыя рукі іх рабілі – дзеля чалавека. Вось “Жыгулі” былі – антычалавечыя... А тут – наадварот. Усё дзеля камфорту”...

(Спадарыня: ) “У каго даражэйшы, той і круцейшы... Усё ж дарагіх аўтамабіляў стала значна болей – бо стала болей магчымасьцяў іх набыць. Сталі карыстацца крэдытамі людзі. А значыць – бяры крэдыт, набывай нармальную машыну – і ездзі! Дарэчы, і для пешых людзей гэта больш бясьпечна”!

(Спадар: ) “БМВ! Стылёвы аўтамабіль, - стылёвы дызайн, надзейнасьць, якасьць, імідж”!!!

(Спадар: ) “Мэрсэдэс – вельмі падабаецца. У нас калісьці была мадэль 123 – яе яшчэ звычайна “Мэрын” называлі... У яе вельмі моцная падвеска і добры кузаў - супрацьстаіць карозіі. Яшчэ ёсьць Аудзі – там ацынкаваны кузаў – і адпаведна ён таксама не паддаецца “гніеньню”... Справа ў тым, што ў Эўропе дарогі сольлю не пасыпаюць, а ў нас гэтая соль на дарогах вельмі шкодзіць аўтамабілям, іх кузавам... Так што вось гэтая дэталь – як кузаў супрацьстаіць карозіі – вельмі істотная. А яшчэ – падвескі у гэтых аўтамабіляў моцныя. У Беларусі, калі з горада выязджаеш – зуб на зуб у некаторых аўтамабілях не патрапляе – з-за ямін розных. А ў Мэрсэдэсе – заўсёды мякка”.

(Спадарыня: ) “Джып! Таму што гэта і прахадзімасьць, і паездкі на прыроду па любой дарозе, і зьмяшчальнасьць вялікая, і кіроўнасьць, і бачнасьць на дарозе”...
XS
SM
MD
LG