Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску канфіскавалі 261 асобнік “Народнай волі”.


Радыё Свабода, Віцебск У Пінску за распаўсюд газэты “Народная воля” сёньня быў затрыманы актывіст дэмакратычнага руху Аляксандр Рамановіч. Каля трох гадзін ён правёў у міліцэйскім пастарунку. Як паведаміў ”Свабодзе” спадар Рамановіч, на яго быў складзены пратакол і канфіскаваны 261 асобнік “Народнай волі”. Актыіст лічыць гэтыя дзеяньні пінскай міліцыі незаконнымі.

На яго думку, затрыманьне й канфіскацыя дэмакратычнага выданьня адбыліся з той прычыны, што ў гэтым нумары быў зьмешчаны крытычны матэрыял пра аднаго з мясцовых чыноўнікаў.
XS
SM
MD
LG