Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Салігорская сям’я ўсынавіла пяцярых дзяцей


Іна Студзінская, Менск Агляд беларускай недзяржаўнай прэсы за 11 жніўня

“Наша Ніва”. Пасьля сыходу з жыцьця Быкава, Шамякіна, Брыля народных пісьменьнікаў Беларусі засталося трое – Іван Навуменка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч. За Лукашэнкам званьне народнага не прысуджалася. Гэта помста ўлады літаратурнаму цэху, які так і не ўдалося прыручыць. Відавочна хочуць, каб гэты інстытут зьвёўся. Як захаваць яго, калі права надаваць гэтае званьне мае толькі прэзыдэнт? “Наша Ніва” адрасуе гэта пытаньне сарака беларускім інтэлектуалам.

“Брестская газета”. Упраўленьне КДБ па Берасьцейскай вобласьці днямі завяло крымінальную справу на двух старшых інспэктараў мытні, якія ў змове з прадпрымальнікамі-махлярамі правялі незаконнае афармленьне траспартных дакумэнтаў, чым нанесьлі дзяржаве шкоду 230 мільёнаў рублёў. Яшчэ пяцёра мытнікаў незаконна аформлілі 15 грузавых аўтамабіляў. З-за недабрасумленных іх дзеяньняў дзяржава не атрымала мытных плацяжоў на суму больш за 2 мільярды рублёў. Сёлета за першае паўгодзьдзе на Берасьцейшчыне заведзена 11 крымінальных справаў у дачыненьні супрацоўнікаў мытні і 2 – у дачыненьні ваеннаслужачых памежных войскаў, а цяпер вось новыя крымінальныя справы.

Маладзечанская “Рэгіянальная газэта” уздымае вострую праблему падпальваньня сьметніцаў і кантэйнераў. Каля гарадзкой звалкі за год сабралася 14 пашкоджаных вагнём кантэйнераў для сьмецьця. Распавядае журналіст Сяргей Зянько.

(Зянько: ) “Праблему падпалу сьметніцаў у дварах гораду прадпрыемства “Камунальнік” лічыць вельмі сур’ёзнай. Новыя 14 кантэйнераў каштуюць 84 мільёны рублёў, такіх грошай ў “Камунальніка” няма. Сапраўды, для Маладзечна гэта праблема. Выязджае машына палівальная 4 – 5 разоў на тыдзень на ўзгараньне кантэйнераў. Паводле словаў чыноўнікаў, запальваюць іх часьцей за ўсё дзеці”.

Слуцкі “Інфа-кур’ер” распавядае пра сям’ю Васіля і Вольгі Жаўнерыкаў зь вёскі Вейна Салігорскага раёну, якія ўсынавілі пяцярых дзяцей. Падзея, на думку журналіста Ўладзімера Амяльчэні неардынарная, таму што Жаўнерыкі нарадзілі і выгадавалі дзевяць сваіх дзяцей – сем хлопчыкаў і дзьвюх дзяўчынак. У сям’і бракавала дзяўчынак, таму вырашылі ўзяць дзіця з прыюту. Калі заняліся афармленьнем, сутыкнуліся з чатырма дзяўчынкамі адной сям''і, якіх нельга дзяліць. А перад гэтым у Жаўнерыкаў адпачываў чатырнаццацігадовы хлапчук, які папрасіўся, каб у прыют не вярталі. Так адразу сям''я павялічылася на пяць душ. Старэйшыя дзеці прынялі іх шчыра, піша “Інфа-кур’ер”.
XS
SM
MD
LG