Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: ці непакояць вас падзеі на Блізкім Усходзе?


Альгерд Невяроўскі, Менск Якім чынам можа быць вырашаны ўзброены арабcка-ізраільскі канфлікт на Блізкім Усходзе?

(Спадар: ) “Ня ведаю, як ён можа быць вырашаны. Але каб хаця беларусы туды ня лезьлі! А так – мяне не хвалюе. Мне ня вельмі падабаюцца гэтыя дзяржавы”.

(Спадар: ) “Непакоіць. Пажадана, каб усё там скончылася мірна. Хто ведае, які бок першы пачаў? І ізраільцы, і арабы вінаватыя. Абодва бакі хочуць адпомсьціць. Можа, знойдуцца сілы, што ўрэгулююць канфлікт”.

(Спадар: ) “Вельмі трывожыць. Павінны дамаўляцца. Бо калі не дамовяцца, нічога ня будзе. Шкада, што гінуць людзі, якія да гэтага ня маюць дачыненьня”.

(Спадарыня: ) “Гэта вельмі дрэнна. І я вельмі рада, што ў нас няма вайны”.

(Спадар: ) “Вельмі складанае пытаньне. І мы можам сказаць вельмі ўмоўна: ці вывесьці войскі, ці, наадварот, прыціснуць арабскае насельніцтва. Мы ж усяго ня ведаем”.

(Карэспандэнт: ) “Як, на вашу думку, можна вырашыць гэты канфлікт?”

(Хлопец: ) “Увогуле, я лічу, што за ўвесь час існаваньня чалавецтва яно пастаянна ваявала. Гэта звычайная зьява. Таму ня ведаю, можна гэты канфлікт вырашыць ці не”.

(Спадарыня: ) “Заўсёды трэба быць чалавекам і думаць пра людзей. Мне цяжка сказаць, як вырашыць, але трэба думаць пра іншых. А калі мы думаем толькі пра сябе, свой дабрабыт, то ў нас і будуць войны й канфлікты”.

(Хлопец: ) “Трэба ўсё вырашаць мірна. Бо вайна ніколі ні да чога добрага не прыводзіла”.

(Дзяўчына: ) “Вельмі адмоўна стаўлюся да вайны. Цярпяць мірныя людзі толькі таму, што палітыкі, вялікія дзядзькі, вырашылі арганізаваць вялікія “разборкі”. Ці нехта вырашыў прадаць зброю і ўцягнуць у вайну Ізраіль зь Лібанам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG