Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня вызваляць грамадзяніна Расеі, удзельніка пікету ля амбасады РФ


Радыё Свабода Сёньня а 17-й гадзіне будзе вызвалены зь менскага спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна актывіст руху “Абарона”, грамадзянін Расеі Мікалай Збарашэнка.

Нагадаем: 22 ліпеня Мікалай Збарашэнка браў удзел у несанкцыянаваным пікетаваньні расейскай амбасады ў Менску. Разам з іншымі актывістамі ён разгарнуў плякат з надпісам “Не – Лукашэнку й Пуціну!”, а таксама выкрыкваў лёзунгі супраць нефармальнага саміту СНД у Маскве й палітыкі Масквы й Менску.

Акцыя была спынена міліцыяй, якая склала пратаколы на грамадзян Расеі Мікалая Збарашэнку й Кацярыну Вінакураву, а таксама на грамадзяніна Беларусі Віктара Сімановіча. У судзе Мікалай Збарашэнка атрымаў 15, а Кацярына Вінакурава й Віктар Сімановіч – па 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пасьля вызваленьня 5 жніўня Кацярына Вінакурава была дэпартавана зь Менску ў Расею, ёй забаронены ўезд у Беларусь цягам пяці гадоў. Віктар Сімановіч таксама выйшаў на волю 5 жніўня. Пасьля вызваленьня Мікалай Збарашэнка, які ў аб’явіў у вязьніцы галадоўку, будзе сёньня ж увечары дэпартаваны ў Расею.
XS
SM
MD
LG