Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Калякін: "Гэта быў зьезд “мёртвых душ”


Радыё Свабода Агляд беларускай недзяржаўнай прэсы за 10 жніўня

У Бабруйску завяршаецца падрыхтоўка да ўсебеларускіх "Дажынак". Поўнай хадой ідуць рэстаўрацыйныя і рамонтныя працы. Забаўляць народ прыедуць расейскія зоркі - Леў Лешчанка, Алег Газманаў, Надзея Бабкіна, "Добры молодцы", а таксама беларускія выканаўцы - "Сябры", Іскуі Абалян, Руслан Аляхно, Ксенія Сітнік. Аматараў экзотыкі чакаюць парсюковыя гонкі, паведамляе "Бобруйский курьер".

"Брестский курьер" публікуе маналёг першага сакратара Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна. З 74-х сябраў ПКБ, якія прысутнічалі на аб''яднаўчым зьезьдзе ПКБ-КПБ, толькі адзін чалавек быў сапраўдным сябрам ПКБ, астатнія - "мёртвыя душы", сьцярджае лідар ПКБ. Матэрыял так і называецца: "Гэта быў зьезд мёртвых душ".

"Вольнае Глыбокае": "Кот разбушаваўся". Быццам сапраўдны драпежнік павёў сябе кот у Паставах. Распавядае глыбоцкі журналіст Уладзімер Скрабатун.

(Скрабатун: ) "Пушысты коцік задушыў адразу пяць курэй. Гаспадыні давялося злавіць кота і выкінуць на вуліцу, каб не нарабіў большай бяды. Пасьля таго інцыдэнту жанчына праходзіла курс прышчэпак супраць шаленства, бо кот, як высьвятлілася, быў заражаны гэтай небясьпечнай для людзей хваробай. Сёлета на Пастаўшчыне адзначана сем выпадкаў шаленства ў жывёлаў. Хвароба выяўлена ў чацьвярых лісіц, двух янотаў і таго ж самага коціка".

"Комсомольская правда" в Белоруссии" канстатавала, што ніводзін журналіст ня здолеў бы раскрытыкаваць жыльлёва-камунальную гаспадарку так, як гэта зрабілі ў праграме разьвіцьця на 2006-10 гады самі камунальнікі. За 5 апошніх гадоў цэны ў крамах вырасьлі ў 6 разоў, а тарыфы на паслугі ЖКГ ажно ў 50 разоў! А народ плаціць толькі 46% рэальных коштаў ацяпленьня, вады, уборкі двара. А ў 2010 годзе будзем плаціць 62%, таму штогод квартплата будзе расьці на 5 даляраў.
XS
SM
MD
LG