Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як беларусы ставяцца да гандляроў на рынках з іншых краінаў?


Радыё Свабода, Віцебск Як беларусы ставяцца да таго, што ўсё больш месцаў на рынках належаць гандлярам з краінаў былога Савецкага Саюзу? Наша карэспандэнтка размаўляла на гэту тэму з менчукамі.

(Карэспандэнтка: ) "Зараз на беларускіх рынках шмат замежных гандляроў з краінаў Закаўказьзя, расейцаў. Як вы ставіцеся да таго, што на беларускіх рынках расьце колькасьць замежнікаў?"

(Спадар: ) "А яны заўсёды былі. Заўсёды тут гандлявалі грузіны, армяне, азэрбайджанцы, чачэнцы, таджыкі. Яны больш рупліва падыходзяць, яны нармальна гандлююць".

(Спадарыня: ) "А мне абсалютна ўсё роўна, якой яны нацыянальнасьці, абы тавар быў годным. Таму што беларусы іншым разам умеюць зрабіць, вырасьціць, а падаць, прадаць не ўмеюць. Адзінае, што ня вельмі прыемна, што яны тут пасяляюцца цэлымі калёніямі і арганізуць нешта накшталт мафіі. Вось гэта крыху насьцярожвае і палохае".

(Спадар: ) "Кожны павінен рабіць тое, што ён рабіць майстар. Калі яны могуць гандляваць добра, няхай гандлююць. Іншая справа, хацелася, каб гэты гандаль быў цывілізаваны, і жыцьцё гэтых асобаў у Беларусі таксама падпарадкоўвалася нейкім правілам".

(Спадарыня: ) "Яшчэ з савецкіх часоў на рынку стаялі прадстаўнікі паўднёвых народаў. Напэўна, у іх атрымоўваецца лепш - вырошчваць і гандляваць. Яны ж займаюць месцы не сілай, а тыя месцы, якія пустуюць. Калі беларусы самі ня могуць, іхныя месцы займаюць іншыя. Хаця шчыра кажучы, я на рынак хажу вельмі рэдка, у асноўным садавіну-гародніну купляю каля дому на латках. А на латках у нас толькі беларускія цётачкі гандлююць".

(Спадар: ) "Талерантна стаўлюся".

(Карэспандэнтка: ) "А яны не падманваюць?"

(Спадар: ) "Асабіста мяне - не".

(Хлопец: ) "Калі ласка, няхай гандлююць. Месца ўсім хапае і будзе хапаць".
XS
SM
MD
LG