Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10-га жніўня госьць "Свабоды" – Уладзімер Падгол


Радыё Свабода У чацьвер, 10 жніўня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 будзе адказваць дацэнт, кандыдат філязафічных навук, палітоляг Уладзімер Падгол.

У. Падгол - кіраўнік аналітычнага цэнтру “Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі”, аўтар кнігі “Асновы палітычнай псыхалёгіі”, некалькіх соцень навуковых публікацыяў. У апошнія гады асноўныя працы сп.Падгола выходзяць у ЗША. Ён спэцыяліст у архетыпах, вядзе аўтарскую праграму на беларускай службе “Радыё Палёнія”.

Папулярнасьцю карыстаюцца мастацкія творы, напісаныя Ўладзімера Падголам. Сярод іх раманы “Куля для прэзыдэнта” і “Ўлада кулі”. Шырока вядомыя яго творчыя праекты пад агульнай назвай “Народны тэлевізар”. У яго рамках, дарэчы, на гэтым тыдні выйдзе чарговая рэдакцыя так званага “Цытатніка Лукашэнкі”.

Пытаньні Ўладзімеру Падголу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Уладзімер Падгол таксама госьць ранішняга эфіру 10-га жніўня з 7-й гадзіны і "Начной Свабоды" з 23-й.
XS
SM
MD
LG