Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілігрымы ідуць у Росіцу


Радыё Свабода Сёньня з Полацку выправілася традыцыйная пілігрымка ў Росіцу – месца пакутніцкай сьмерці беларускіх ксяндзоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча й Юрыя Кашыры. У пілігрымцы ўдзельнічае 70 вернікаў з Полаччыны, а таксама з Барысаву, Воршы, Жодзіна, Глыбокага ды іншых гарадоў. Заўтра ў Росіцу накіруецца яшчэ адна пілігрымка, з Друі – цэнтру беларускіх марыянаў.

Ксяндзы Антоні Ляшчэвіч й Юры Кашыра прынялі пакутніцкую сьмерць разам з жыхарамі Росіцы, што на Дрысеншчыне. У лютым 1943 году карнікі з Латыскага легіёну загналі людзей у адрыну й спалілі жыўцом.

Сем гадоў таму Папа Рымскі Ян Павал ІІ далучыў памянёных ксяндзоў да ліку сьвятых, і з гэтай нагоды на месцы Росіцкай трагедыі ладзяцца штогадовыя ўрачыстасьці. Сёлета яны пачнуцца 11 жніўня, і ў іх маюць узяць удзел вышэйшыя касьцёльныя дастойнікі зь Беларусі, а таксама госьці з Ватыкану, Польшчы, Італіі, Латвіі ды іншых краінаў.
XS
SM
MD
LG