Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Айцу Аляксандру Надсану сёньня 80 гадоў</B>


Радыё Свабода 8 жніўня адзначае 80-гадовы юбілей адзін з самых вядомых дзеячоў у беларускім замежжы – айцец Аляксандар Надсан, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю ў Лёндане.

(а.Надсан: ) "Без надзеі жыць нельга: усё гэта людзкое і ўсё прамінае. У жыцьці я бачыў розныя магутныя палітычныя рэжымы – здавалася б, непарушныя, і яны ўсе прапалі. Няма нічога вечнага – толькі Бог. Беларусь мае сваё месца ў Божым тварэньні, і беларусы маюць сваё месца ў Божай сям''і народаў. Дык будзем маліцца, каб Бог зьлітаваўся над нашым народам і даў хутчэй больш свабоды, больш справядлівасьці... Трэба маліцца і старацца самім, а Бог у сваім часе дасьць нам магчымасьць".
XS
SM
MD
LG