Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ўмешваецца ўлада ў прыватнае жыцьцё грамадзянаў?


Радыё Свабода Гэтае пытаньне тыдня беларускай “Свабоды” маладым людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Хлопец: ) “Кожны павінен рабіць тое, што ён хоча, – так я думаю”.

(Хлопец: ) “Ды, быццам, ніяк не мяшаецца”.

(Хлопец: ) “Кожны чалавек мае права на ўласнае жыцьцё. Павінны быць свае патаемныя часткі жыцьця. І ня добра, калі ўлады ў гэта ўмешваюцца”.

(Хлопец: ) “Ня ведаю. Мне ніхто не замінае”.

(Хлопец: ) “Думаю, што ўмешваецца. У нашай краіне ўвогуле складаная сытуацыя. Тое, што паказваюць па тэлевізары, – абсалютная хлусьня. Вельмі моцна ўмешваюцца. Шкада, што гэтага не паказваюць па тэлебачаньні. Толькі вось так, на вуліцы, можна нешта сказаць, ці па радыё. У нас у краіне сытуацыя настолькі цяжкая… Моцна ўмешваецца ўлада ў жыцьцё народу”.

(Хлопец: ) “Я ня згодзен. Мяне ўсё задавальняе. Такая палітыка цалкам дапушчальная”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ўмешваюцца беларускія ўлады ў асабістае жыцьцё грамадзянаў?”

(Хлопец: ) “Магчыма, умешваюцца, выдаючы розныя законы, якія ўплываюць на жыцьцё людзей”.

(Хлопец: ) “Так, ёсьць такія факты. Я чытаў пра скандал з латвійскім дыпляматам. Некаторыя людзі думаюць, што іх праслухоўваюць”.

(Дзяўчына: ) “Лічу, што ўмешваюцца. Але мне тут вельмі падабаецца, і Радзімы іншай я не хачу”.

(Хлопец: ) “Умешваюцца. Паказваюць тое, што не павінна тычыцца іншых людзей”.

(Хлопец: ) “У маё жыццьё ня ўмешваюцца на гэты час. Таму што палітыкай цяпер асабліва не займаюся. Раней займаўся, і былі некаторыя праблемы. Але, калі браць шырока, дык ідзе моцнае ўмяшальніцтва”.

(Хлопец: ) “У некаторых момантах – так. Напрыклад, у сфэры бізнэсу”.

(Дзяўчына: ) “Безумоўна, умешваюцца. Мне вельмі не падабаецца такая зьява, як інстытут прапіскі. Ён, безумоўна, мае ўплыў на асабістае жыцьцё чалавека й на выбар ім прафэсіі. Трэба адмяніць гэты інстытут і даць чалавеку свабодна выбіраць месца жыхарства й працы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG