Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Галоўпалітпрасьвет выпрацаваў палажэньне па мастацкаму і ідэалягічнаму кантролю над выступленьнямі ў вёсцы…” (1926)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 8 жніўня

“Звязда”, 1926 год:

“Галоўпалітпрасьветам устаноўлена, што ў практыцы палітпрасьветпрацы часта назіраюцца выпадкі неарганізаваных і бескантрольных мастацкіх выступленьняў аматарскіх і прафэсыйных труп. У мэтах урэгуляваць гэтую справу Галоўпалітпрасьвет выпрацаваў палажэньне па мастацкаму і ідэалягічнаму кантролю над выступленьнямі ў вёсцы… Перагляду падпадаюць усе калектывы, што прыязджаюць з цэнтру, зь іншай губэрні і тыя, якія фармуюцца ў гэтай губэрні. Не падпадаюць пад прагляд толькі калектывы, якія маюць візу Галоўпалітпрасьвету”.

“Рабочий”, 1936 год. Зінаіда Тычына піша:

“Ідэя арганізацыі карнавалу для Менску — ідэя новая й вельмі добрая. Я за некалькі дзён загадзя рыхтавалася да карнавалу. Пашыла касьцюм на шахматную тэму, які выяўляў чырвонага каня, што пранізвае фашыстоўскі знак. За касьцюм я атрымала прэмію 50 руб. Але… асноўная маса ўдзельнікаў карнавалу дрэнна была падрыхтавана да яго… Дырэкцыя саду прагледзела галоўнае на карнавале — масавыя пацехі ўдзельнікаў (выступленьні артыстаў, самадзейнасьць)”.

Беластоцкая “Ніва”, 1956 год:

“Геніяльнае вынаходства ХХ стагоддзя, якое магло-б знайсьці самае шырокае застасаванне ў сучаснай навуцы, тэхніцы, у сельскай гаспадарцы, а нават медыцыне – было ўжытным супроць народа і прычыніла шмат смерці. Панурая трагедыя Хірасімы сталася для ўсіх народаў свету асцярогай і заклікам да няcпыннай барацьбы за забарону атамнай і вадароднай бомбы, за выкарыстанне гэтай страшнай сілы ў мірным будаўніцтве”.
XS
SM
MD
LG