Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: Ці п’юць у гарадзенскіх вёсках гарэлку падчас жніва?


Радыё Свабода, Віцебск У Гарадзенскім раёне на час жніва ў крамах ня ўводзілі абмежаваньня продажу алькагольных напояў. Ці п’юць у вёсках Гарадзеншчыны ў час гарачай пары годы - пытаўся ў сялян наш карэспандэнт.

(Загадчыца крамы: ) “Віно і гарэлка прадаюцца на працягу ўсяго працоўнага дня, абмежаваньняў ніхто ня ўводзіў. А вось алькаголю падчас жніва купляецца значна менш, усе людзі на працы.”

(Прадавец у вясковай кавярні: ) “Віна больш прадаецца, ды й гарэлкі за выхадныя шмат, дождж быў, у людзей выдаліся выхадныя”.

(Сталая спадарыня: ) “Ой, п’юць, адныя алкашы. І сьпірт купляюць, й самагонку, усё там ёсьць. А што ім да жніва, хіба яны там працуюць…”.

(Сталая спадарыня: ) “Дзе там, трэба жыта жаць, усе стараюцца, народ беларускі працавіты.”

(Сталы спадар: ) “Падчас жніва ня бачыў, каб нехта піў. Ну хіба калі хто сто грамаў, дык хіба ж гэта выпіўка?”

(Спадарыня: ) “Віно часьцей купляюць, яно таньнейшае.”

(Два сталых спадара: ) “Тут гарэлкай ня вельмі цікавяцца. Грошай няма ў людзей, усе старыя, пэнсіянэры.”

(Спадарыня: ) “Не валяюцца ў нас, чаго няма, таго няма.”
XS
SM
MD
LG