Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне тыдня: ці ўмешваецца ўлада ў прыватнае жыцьцё грамадзян?


Галіна Абакунчык, Менск Ці лічыце вы, што ўлада ўмешваецца ў прыватнае жыцьцё грамадзян? Гэтае пытаньне менскім мінакам задавала наша карэспандэнтка.

(Спадар: ) “Ня ведаю. Цяжка адказаць адназначна. Я не лічу, што надта ўмешваецца. Не, наўрад ці ў асабістае жыцьцё ўмешваецца”.

(Спадар: ) “Умешваецца. Няма свабоды слова, нельга выказаць свае думкі”.

(Спадарыня: ) “Я ня думала на гэтую тэму. Мне зараз не да гэтага”.

(Юнак: ) “Я ня ведаю, бо я яшчэ малады хлопец і я ня лезу ў справы ўлады”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці ўмешваецца ўлада ў прыватнае жыцьцё грамадзян?”

(Юначка: ) “Я лічу, што так. Па-першае, існуе шмат забаронаў. Да прыкладу, забарона імпарту. Гэта азначае, што нас пазбаўляюць магчымасьці выбіраць. Акрамя таго, забараняюць некаторую музыку на радыё. Але ж гэта асабістая справа кожнага, якую музыку слухаць. І такія прыклады можна доўжыць”.

(Юнак: ) “У прынцыпе, так. Тэлефоны могуць праслухоўваць. Але па мне, дык усё з гэтым у парадку”.

(Юначка: ) “Я лічу, што не. У мае прыватныя справы ня ўмешваецца. Прынамсі, я не назірала, каб за мной гэтак ужо сачылі”.

(Спадар: ) “У прыватнае жыцьцё? Думаю, што ўмешваецца. Лічу, што ў нашай дзяржаве ўлада ўсё хоча ўзяць пад кантроль свой, у тым ліку й асабістае жыцьцё людзей. Людзі нават дома ўжо пачынаюць гаварыць усё цішэй і цішэй. Гэта нагадвае сталінскія часы, гэткая запалоханасьць. Гэта калі сказаць каротка, без падрабязнасьцяў”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці ўмешваецца ўлада ў прыватнае жыцьцё грамадзян?”

(Юначка: ) “Ня думала пра гэта”.

(Спадар: ) “Умешваецца, безумоўна. Нельга ступіць і кроку, каб не адчуць гэтае ўмяшальніцтва. Хаця бы апошні прыклад, калі да прадстаўніка латвійскай амбасады ўварваліся на кватэру, ноччу. Хоць паводле дыпляматычнай практыкі гэткага яны ня мусілі рабіць. Нават супрацоўнікі амбасады ня могуць адчуваць сябе свабодна ў нашай краіне. Што ўжо казаць пра нас, беларусаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG