Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хавіер Саляна заклікаў вызваліць і апраўдаць актывістаў “Партнэрства”


Радыё Свабода Генэральны сакратар Рады Эўрапейскага Зьвязу, кіраўнік замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі Эўразьвязу Хавіер Саляна на просьбу нашага радыё пракамэнтаваў вынясеньне прысуду актывістам незарэгістраванай ініцыятывы “Партнэрства”.

Саляна заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць і апраўдаць актывістаў “Партнэрства”, таксама як і ўсіх астатніх палітычных вязьняў у Беларусі.

“Прэзыдэнт Лукашэнка заявіў на гэтым тыдні пра сваё жаданьне наладзіць узаемавыгаднае партнэрства з Эўразьвязам. На жаль, засуджэньне палітычных актывістаў ня дасьць нічога для разьвіцьця такога партнэрства”, – заявіў Хавіер Саляна.

* * * Чакаецца, што кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу выступіць з заяваю з нагоды прысуду актывістам “Партнэрства” ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG