Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэл дэ Гухт: “Усе чацьвёра не зрабілі нічога, каб пазбаўляць іх волі”


Радыё Свабода Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Бэльгіі Карэл дэ Гухт выказаў глыбокую занепакоенасьць у сувязі з прысудам, вынесеным у Менску актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”.

“Я зьбянтэжаны выкарыстаньнем Крымінальнага кодэксу ў справе, зьвязанай з намерам назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі”, – заявіў Карэл дэ Гухт. На думку старшыні АБСЭ, тэрміны зьняволеньня, якімі пакараныя актывісты “Партнэрства”, несувымерныя з выстаўленымі абвінавачаньнямі. “Усе чацьвёра не зрабілі нічога, што магло б весьці да пазбаўленьня іх волі”, – перакананы Карэл дэ Гухт.

Старшыня АБСЭ ў сваёй сёньняшняй заяве паўтарыў заклік да беларускіх уладаў быць стрыманымі пры разглядзе абвінавачаньняў, аналягічных тым, што былі выстаўленыя актывістам “Партнэрства”.

Карэл дэ Гухт назваў памылкаю “ўнясеньне ўсё новых людзей у вялікі сьпіс пакараных у Беларусі з палітычных матываў” і заклікаў да вызваленьня ўсіх беларускіх палітычных зьняволеных.
XS
SM
MD
LG