Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барбара Кудрыцка: “Судзьдзі цалкам страцілі незалежнасьць”


Радыё Свабода Гаворыць сябра дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах Беларусі, прафэсар Барбара Кудрыцка:

(Кудрыцка: ) “Усё цяжэй уявіць сабе, як беларускія суды могуць выносіць падобныя выракі. Гэта парушэньне ня толькі правоў чалавека, але ўсіх ключавых правілаў існаваньня дэмакратычнага грамадзтва. Як можна казаць пра супрацоўніцтва з Эўропай, калі ў Беларусі не шануюцца асноўныя вартасьці – абсалютна нявінныя людзі ідуць у турму. Мне падаецца, што судзьдзі ў Беларусі цалкам страцілі незалежнасьць, робяць толькі тое, што загадваюць ім улады. Беларуская судовая сыстэма павінна будзе прайсьці вельмі грунтоўныя рэформы, каб звацца незалежнай”.
XS
SM
MD
LG